User Profile

Advertisement

  • Add Friend
  • Add Note
  • Track User
  • Send Message
  • Send V-Gift
Userpic

Вольная зона Беларусь

Created on 2009-04-12 12:57:09 (#19506338), last updated 2009-12-12

13 comments received, 3 comments posted

Basic Info
Name:beliazeka
Birthdate:10-05
Location:Віцебск, Belarus
Bio
Біяграфія
Я Сяргей Белязека нарадзіўся 05.10.1974 ў горадзе Віцебску (Рэспубліка Беларусь). Грамадзянін Рэспублікі Беларусь.
Усе мае карані да тых каленяў свайго радаводу, як па бацькавай так і па матчынай лініі знаходзяцца ў вёсках Соржыцкага сельсавету Бешанкавіцкага раёну Віцебскай вобласці. Родная вёска маіх бацькі і маці Забелле, ўсё той жа вышэй азначанай мной геаграфічнай мясцовасці.
Пражываю ў горадзе Віцебску, без вызначанага месца жыхарства.
У 1992 годзе скончыў 11 класаў віцебскай сярэдняй школы №17
Музыка — гэта асноўны сэнс майго жыцця.
Я скончыў пры віцебскім палацы культуры і тэхнікі чыгуначнікаў студыю па класу гітары
У 1995 скончыў Віцебскае Вучылішча Мастацтваў па спецыяльнасці рэжысура.
У 2004 скончыў Віцебскі Дзяржаўны Універсітэт імя П. М. Машэрава (юрыдычны факультэт).
Актыўны дзеяч апазіцыйнага руху. З’яўляюся актыўным удзельнікам праваабарончага руху. Я з’яўляўся актыўным удзельнікам шматлікіх апазіцыйных акцый у Віцебску і на Крапівеньскім полі пад Воршай. Частковы мой удзел можна пабачыць на дадзеным сайце ў раздзеле фота.
Я як бард актыўны удзельнік вераснёўскіх крапівеньскіх фэстаў 2004, 2005 і 2006 гадоў Некалькі разоў хадзіў на адборачныя туры віцебскага бардаўскага фестывалю “Золотой листопад”, але з-за сваёй нефарматнасці ў асноўную частку дадзенага фестывалю не трапляў. Іграць на гітары і спяваць свае песні я ўвогуле згодны і гатовы дзе заўгодна і калі заўгодна незалежна ад месца і часу, як толькі просяць, дык я і адразу.
Я маю вялік колькасць затрыманняў сатруднікамі міліцыі, як па адміністратыўных, так і па крымінальных справах. За мае творчасць і погляды беларуская міліцыя лічыць мяне крымінальным ідыёлагам, за што я і падвяргаюся такой пільнай увазе з яе боку. Адных толькі адміністратыўных судоў у адносінах мяне было 3 штукі. За свае погляды и за ўдзел у апазицыйных мерапрыемствах тройчы прыцягваўся да администратыўнага суда.
Першае было ў сакавіку 2006 году ў Кастрычніцкім раёне гораду Віцебску, калі я ўдзельнічаў у падзеях пасля выбарчай кампаніі Прэзідэнта Беларусі 2006 году.
Другое было таксама за мой удзел у красавіку 2007 году ў кастрычніцкім раёне гораду Віцебску ў Чарнобльскім шляху.
Трзццяе было ў канцы кастычніку 2007 году ў Віцескім раёне. Там я ў вёсцы Пяляі ўдзельнічаў.
Памер выпісаных мне і аплочаных дзяржаве штрафаў складае 1.350.000 беларускіх рублёў. Іх магло б быць і значна болей, але я вырашыў не ўдзельнічаць у актыўных аппазіцыйных акцыях, каб аплочанымі штрафамі не фінансаваць дзяржаву. Няхай рэжым Лукашэнка не квітнее на грошах за штрафы, а будзе бедным і жабрацкім, які ён сапраўды і ёсць. Бо пры кіраванні Лукашэнка ў Беларусі не было і зараз зусім няма ніякай эканамічнай палітыкі. І каб не грошовыя фундацыі Рассіі, Уга Чавеса і збор штрафаў з уласнага насельніцтва, то б цяперашніму беларускаму эканамічнаму цуду даўно быў бы невясёлы фінал.
Маё сямейнае становішча — разведзены. Маю сына Белязека Васіля, які нарадзіўся 05.10.2000. Для асабліва ўважлівых хачу заўважыць, што я не памыліўся: я і мой сын сапраўды нарадзіліся ў адзін дзень — 5 кастрычніка.
Па-першае, у развал майго першага шлюбу ўнесла вялізны ўклад і сістэма. Калі я быў жанаты, а потым у мяне яшчэ і з’явіўся сынок, то я завочна вучыўся і шмат дзе працаваў. У гэты час мае заробкі складалі ад 25 да 55 даляраў у месяц. мой заробак складаў 180 даляраў у месяц і тое толькі адзін раз за ўсё жыццё. У іншыя разы ён быў не больш чым 130 даляраў у месяц. І калі я, шукаючы больш годную працу, пытаўся: “Людзі, што мне рабіць, у мяне сям’я распадаецца?” То заўсёды чуў у адказ: “А нам по-хуй! Знаете, сколько у нас такіх?!” Ды і зараз маё становішча не бліскучае. Цяпер я не маю канкрэтнага месца жыхарства. Акрамя таго зараз я займаюся толькі творчасцю і нідзе не працую. Таму што за час сваёй працы на шматлікіх фізічна цяжкай, бруднай і непрыстыжных працах я ўжо досыць паспеў пашкодзіць сваё здароўе. А маі мазгі ў цяперашняй Беларусі нікому не патэбны. У цяпернім становішчы ў Беларусі я, як мужчына, павінен паставіць на сабе крыж, ва ўсіх сэнсах гэтага жыцця. Магчыма для аднаго чалавека, жадаючага ўсё сваё жыццё пражыць халасцяком ці маючага адну сям’ю і жывучага адным і адзіным сямейным бюджэтам – гэта па беларускіх мерках у сучасных рэаліях Беларсі і цярпіма, а калі ты ў разводзе, калі жадаеш працягваць выконваць усе абавязкі бацькі і фінансавыя ў тым ліку да свайго дзіцяці ад шлюбу, які раваліўся, то пра стварэнне другога шлюбу можаш пакінуць нават і думкі. Бо я не жадаю жыць з жанчынай толькі з-за яе багацця ці з-за яе кватэры. А мне ж яшчэ ўсяго толькі 34 гады! Я з гэтым катыгарычна не згодны і буду змагацца!
Па-другое, мяне проста маніякальна цягне да дзяўчат і маладых жанчын, якія збіраюцца на апазіцыйных імпрэзах. Дарэчы і мой шлюб ўсе называлі як бэнээфаўскі раман. Мяне проста не цікавяць добрыя, ціхія, спакойныя дзяўчаты і маладыя жанчыны, якія ў мяне пытаюцца: “А зачэм ты разгавариваеш па-беларуски, а зачэм вы баламутитя народ, и зачэм ты вапщэ пишыш эти сваи песни?” Нічога не зробіш, я такі які я ёсць і змяняцца не збіраюся!!! А дзе можна пазнаёміцца з такімі дзяўчатамі і маладымі жанчынамі? Безумоўна зноў толькі на тых жа самых апазіцыйных імпрэзах. А чым часта скончываюцца такія імпрэзы? Міліцэйскімі пастарункамі, РАУСамі, прыездам туды і супрацоўнікаў КДБ, ІЧУ (ІВС) і іншымі мясцінамі падобнага кшталту. Гэта ў нармалёвых краінах знаёмствы пераходзяць у адносіны і секс, а ў нас ва ўсе крыху вышэй азначаныя мной мясціны. А я такога ціску ў ўмяшальніцтва ў сваё асабістае жыццё таксама катэгарычна не прымаю.
Усе такія спробы цяперашняй сістэмы накіраваныя як прама так і ускосна на разбурэнне адносін, якія не ўпісваюцца ў рамкі гэтай сістэмы, спробы ўплываць на сексуальную арыентацыю чалавека (такі вышэй адзначаны мной ціск якім мужчынам кахаць якіх жанчын, якім жанчынам кахаць якіх мужчын, каму і каго не кахаць увогуле ні пры якіх абставінах і гэтак далей) лічу проста недапушчальным і буду з гэтым таксама змагацца. Такім чынам усё вышэй адзначанае мной сведчыць, што ў нашай краіне каханне, прыгнёт, краты, знікненне, барацьба за чалавечую годнасць і каханне вельмі цесна ўзаемазвязаны паміж сабой і таму мае рок-балады цесна звязаны з блатным песнямі.
Пры гэтым яшчз зазначу, як бы не складываліся вашы адносіны з каханнем, а дзяцей сваіх трэба любіць заўжды, бо яны створаны па вобразу і падабенству вашаму.
Хачу асабліва адзначыць, што сваім сынам я заварожаны і паважаю яго як бацька, а як творчы чалавек творчым чалавекам. Ён вельмі адораны і таленавіты. Не гледзячы на свой яшчэ малы узрост ён ужо паспеў шмат зрабіць у творчай галіне.
Яшчэ зсім малым Васіль займаўся ў віцібсім дзіцячым творчым цэнтры “Празоры”, дзе ён маляваў, танчыў, вывучаў беларускае краезнаўства і англійскую мову.
Васіль ужо працуе на дамове ў нашым віцебскім драматычным тэатры імя Якуба Коласа і як сведчыць газета “Віцьбічы” устанавіў рэкорд дадзенага тэатру. Хлопчыку заняўшаму другое месца (сыну актора Цвяткова Глебу), калі ён упершыню сыграў тую ж ролю хлопчыка Рыгора Сушчэні было 6 гадоў, а Васілю толькі 4. Цяпер Васіль яшчэ і іграе ў тым жа вітэбскім драматычным тэатры імя Якуба Коласа і хлопчыка ў спектаклі “Млын”.
Васіль вучыцца ў віцебскай гімназіі №2. Васіль займаецца ў дзіцячай студыі віцебскім лялечным тэатра “Лялька”. Іграе ў розных імрэзах дарослата складу актораў дадзенага тэатру. Мае і вопыт працы ў кіно, пры чым не ў эпізадычны ў серыялах, а сур’ёзныя галоўныя ролі ў добрых фільмах разам з віцебскімі акторамі з драматычнага тэатру імя Якуба Колса, з лялечнага тэатру “Лялька” і з маладымі акторамі розных віцебскіх тэатральных студый і гурткоў.
У адным фільме пра фотамастака Васіль іграў сына гэтага фотамастака. У другім фільме пра Язафата Кунцэвіча Васіль сыграў адразу дзве ролі: малога Кунцэвіча і сучаснага хлопчыка.
На “Славянскім кірмашы 2005” разам з іншымі акторамі коласаўскага тэатра адчыняў кавальскі раён у горадзе майстроў.
Здымаўся ў піцерскім журнале “Мір метала”.
Акрамя таго Вася займаўся і ў дзіцячай мастацкай школе “Буслік”, добра малюе, узнагароджаны дыпломам за удзел у выставе дзіцячай творчасці у рамках 4 Вялікоднага фестывалю ў горадзе Віцебску.
Яшчэ у Васі вельмі добры музычны слых. Ён яшчэ не ведаючы нот на слых падыгрывае маёй гітары на розных дудках, падбірае на слых на фартэпіяна песні. А зараз Васіль займаецца на фартэпіана ў дзіцячай музычнай школе.
Акрамя ведання беларускай і рускай моў Я і Вася актыўна вучым англійскую мову.
Васіль таксама актыўны дзеяч апазіцыйнага руху. Удзельнік шматлікіх імпрэзаў у горадзе Віцебску і на Крапівеньскім полі.
Яшчэ Васіль разам са сваёй маці, маёй былой жонкай, з’яўляюцца вельмі актыўнымі ўдзельнікамі віцебскага гістарычнага рыцарскага клюбу, з якім яны пабывалі ў Расеі, Польшчы, Латвіі.
Частковы удзел Васіля можна таксама ў раздзеле фота на дадзеным сайце.
Хтосьці скажа, што такога не можа быць. Як такое малое дзіця можа столькі рабіць? Як такі малеча спраўляецца з такім аб’ёмам працы? Можа ён геній? І ці трэба так перагружаць дзяцёнка? Аб гэтым вы прачытаеце на гэтым жа нашым сайце ў раздзелі “Развагі”
Маё хобі — гэта футбол. Мне вельмі даспадобы ў яго гуляць, судзіць, глядзець (як па тэлевізары, так і на стадыёне) і гуляць на кампутары.
Паколкі я і Белязека Сяргей і мой сын Белязека Васіль з’яўляемся творчымі людзьмі і актыўнымі грамадскімі дзеячамі, удзельнікамі шматлікіх культурных і апазіцыйных імпрэзаў і ў нас ужо пра ўсё гэта назбіралася багата матэрыялу і было прынятае рашэнне стварыць дадзены жывы журнал.
На дадзеным сайце вы змажыце знайсці нашы песні, фотаздымкі і расповеды пра найбольш важныя нашы падзеі.
Connect

Interests (3):

External Services:

LJ Talkbeliazeka@livejournal.com
Friends [View Entries]
Communities [View Entries]
Feeds [View Entries]

Watching (0)

Advertisement

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…